За ўвесь час будавання беларускай атамнай электрастанцыі на будаўнічай пляцоўцы гэтага аб'екта загінулі тры чалавекі, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на прэс-канферэнцыі 14 верасня ў Мінску па выніках другога раўнда двухбаковых кансультацый беларускіх і літоўскіх экспертаў па пытаннях будаўніцтва БелАЭС.

«У сродках масавай інфармацыі гучалі лічбы, што дзесяць чалавек загінула, — сказаў чыноўнік. — Ды не загінула там дзесяць чалавек. Было дзесяць няшчасных выпадкаў на будаўніцтве за ўсе гэтыя гады. Пры такім аб'ёме, калі на будаўніцтве працуе больш за пяць тысяч чалавек больш чым на ста аб'ектах, чалавечы фактар, на жаль, часам спрацоўвае».

Тры з гэтых няшчасных выпадкаў, паводле слоў Міхадзюка, мелі вынікам гібель людзей. «У адным выпадку стопаршчык не замацаваў груз — балон — як належыць. Адзін няшчасны выпадак звязаны з асабістай неасцярожнасцю пацярпелага — сходзіў з лесвіцы, паслізнуўся, упаў і, на жаль, атрымаў смяротную траўму. А трэці выпадак — гэта падзенне з вышыні, калі рабочы не прышпіліўся страховачным поясам, хоць пояс у яго быў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?