Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ўхваліла трэці транш фінансавай дапамогі Украіне ў памеры аднаго мільярда даляраў.

AP

AP

Гэтыя сродкі выдзяляюцца на аднаўленне эканомікі краіны.

Рашэнне даць Украіне чарговы транш фінансавай дапамогі было прынята нягледзячы на тое, што Кіеў не выканаў некаторыя з умоў атрымання сродкаў.

За выдзяленне дапамогі прагаласавалі ўсе члены рады дырэктараў МВФ акрамя Расіі. Масква настойвала, што прадастаўленне фінансавай дапамогі Кіеву варта прыпыніць да пагашэння доўгу перад Расіяй у памеры 3 млрд долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?