Цягнік з больш чым сотняй пасажыраў у Іспаніі спыніўся на паўдарозе да месца прызначэння, з-за таго, што ў машыніста скончылася змена.
Цягнік спыніўся ў вёсцы Асорна на поўначы краіны каля дзевяці вечара па мясцовым часе, і пасажыры, якія накіроўваліся ў Мадрыд, вымушаныя былі працягнуць шлях на аўтобусах і таксі, нанятых чыгуначнай кампаніяй.
Дзяржаўная чыгуначная кампанія Renfe пазней прынесла ім прабачэнні і паабяцала правесці ўнутранае расследаванне інцыдэнту.
Паводле заявы Renfe, машыніст не адмовіўся ехаць далей, а проста не меў магчымасці зрабіць гэта, не парушаючы закон.
Па іспанскім заканадаўстве машыністы не могуць працаваць больш за шэсць гадзін запар - гэтая мера заклікана прадухіліць аварыі, выкліканыя ператамленнем.
Калі цягнік прыбыў у Асорна, аказалася, што змяніць машыніста няма каму, цытуе Франс прэс Карласа Сегура, прадстаўніка іспанскага прафсаюза.
«Гэта адбылося не таму, што ён вырашыў сысці і адправіцца дадому», - падкрэсліў Сегура.