Цырымонія на Нацыянальных могілках Кэмп-Нэльсан (Кентукі, ЗША) практычна не адрознівалася ад іншых — самотны трубач, дзяржаўны сцяг, група людзей, якія сумуюць па загінулым ці памерлым, салют з 21 стрэла, піша сайт амерыканскіх ветэранаў
Аднак гэтым разам цырымонія праводзілася не ў гонар чалавека, а вайсковага сабакі, які адслужыў у Іраку дзве камандзіроўкі, шукаючы самаробныя выбуховыя прыстасаванні баевікоў.
Амерыканскі баец з сабакам падчас праверкі тэрыторыі ў Іраку, снежань 2007 г.
Канешне, 13-гадовую бельгійскую аўчарку (малінуа) пахавалі не побач з людзьмі, але афіцыйнае ўганараванне яе заслуг перад арміяй ЗША адбылося на вайсковых могілках.
«Яна была гатовая працаваць да самай смерці, яна не ведала стомы. Калі міна была, мы яе заўсёды знаходзілі», - кажа сяржант Джошуа Сазэрленд, які ўзяў сабаку дахаты пасля таго, як вадзіў яе пад кулямі ў Іраку.
Менавіта выбухі СВП былі галоўнай прычынай гібелі жаўнераў і цывільнага насельніцтва ў Іраку ў 2003-2011 гадах, калі там змагаўся з ісламісцкім падполлем шматтысячны кантынгент амерыканскіх войск.
Пры наяўнасці шматлікіх і колькасных арганізацый, якія аб'ядноўваюць і прапануюць дапамогу ветэранам-людзям, у ЗША існуюць і некалькі грамадскіх таварыстваў, якія лечаць фізічныя і псіхалагічныя хваробы жывёл, якія служылі ў Узброеных сілах.
Ветэраны-праваднікі сабакаў звычайна маюць цесную псіхалагічную сувязь са сваімі малодшымі калегамі і бяруць пасля службы іх у свае дамы.