У Бабруйску нямецкія аўчаркі загрызлі на смерць свайго гаспадара — пенсіянера-інваліда. Цела загінулага са шматлікімі рванымі ранамі рук і ног знайшлі на ўласным ўчастку 14 верасня. Мужчына пражываў разам з пляменніцай і дачкой пляменніцы, але падчас нападу яны знаходзіліся на працы.

Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым факце. Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

«Прызначаныя экспертызы, якія дазволяць вызначыць дакладную прычыну смерці. Будуць экспертныя даследаванні ў адносінах да сабак. Падчас праверкі будзе выяўляцца, што выклікала агрэсію сабак».

Першапачаткова выяўлена, што мужчына памёр ад балявога шоку. Сабак часова абясшкодзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?