15 верасня Аляксандр Лукашэнка зрабіў чарговае кадравае прызначэнне. Аляксандр Турчын цяпер будзе займаць пасаду кіраўніка Апарату Савета міністраў.

Да гэтага Аляксандр Турчын крыху больш за год займаў пасаду памочніка прэзідэнта па Гомельскай вобласці. Турчыну 41 год, ён родам з Навагрудка. Скончыў наргас, а таксама Акадэмію кіравання.

Працаваў дырэктарам крамы калгаса «Авангард» у Навагрудскім раёне, пасля ў рэгіянальных органах Міністэрства фінансаў, намеснікам старшыні Карэліцкага райвынкама. Ад 2012 года быў намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

Пасада кіраўніка Апарату Савета міністраў — добры трамплін для больш высокіх пасад. Ранейшы кіраўнік ведамства Ігар Сокал у чэрвені быў прызначаны паслом ва Украіну, а Канстанцін Мартынецкі, які ўзначальваў Апарат цягам 8 гадоў, стаў першым намеснікам у Адміністрацыі прэзідэнта.

Усе кіраўнікі Апарата Савета міністраў за часамі Лукашэнкі:

  1. Аляксандр Сакалоўскі (1994 — 1998)
  2. Генрых Кумпіцкі (1998 — 2001)
  3. Аляксандр Селязнёў (2001 — 2006)
  4. Валерый Казакевіч (2006 — 2007)
  5. Канстанцін Мартынецкі (2007 — 2015)
  6. Ігар Сокал (27 студзеня 2015 — 13 чэрвеня 2016)
  7. Аляксандр Турчын (15 верасня 2016 — да цяперашняга часу)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?