Амерыканскія стартаперы з Сан-Францыска распрацавалі тэхналогію шумападаўляльніка Muzo, якія дазваляе стварыць асабістую зону камфорту, блакуючы пабочныя шумы вакол кожнага чалавека.

Для стварэння гаджэта распрацоўшчыкі арганізавалі краўдфандынгавы праект на амерыканскай пляцоўцы Kickstarter. Гэтым летам стартаперы сабралі патрэбную колькасць грошай (75 тысяч долараў), а сам гаджэт займеў настолькі вялікую папулярнасць, што ўжо на дадзены момант пакуль немагчыма зрабіць перадзамову. 

Вось як будзе працаваць шумападаўляльнік «Muzo» на практыцы:

Muzo — першы акустычны гаджэт, у якім прымяняецца антывібрацыйная тэхналогія для гладкай паверхні. Яна прадухіляе вібрацыі аб'ектаў, каб звесці да мінімуму любыя непажаданыя перашкоды паблізу. Акрамя таго, Muzo выкарыстоўвае Billionsound тэхналогію для стварэння дынамічных рэалістычных гукаў. 

У гаджэта ёсць 3 рэжымы: рэжым Serenity (стварае ціхае месца), рэжым Sleep (для дасягнення лепшай якасці сну) і сакрэтны рэжым (для абароны размоўнай канфідэнцыйнай інфармацыі з дапамогай гукамаскіравання, прасцей кажучы анты-праслухоўка).

Аналіз і кіраванне гукам адбываецца праз сінхранізацыю з смартфонам. Сам гаджэт працуе на акумулятары, а час працы Muzo — 20 гадзін без падзарадкі. 

Шумападаўляльнік, акрамя свайго асноўнага прызначэння, мае і дадатковую карысную функцыю — будзільнік. Устаноўка будзільніка дапаможа вам заснуць, а затым генераваць гукавыя хвалі, каб абудзіць вас. У выніку, вы зможаце спаць спакойна ўсю ноч і прачынацца ў патрэбны час.

Але самае галоўнае, гэта цана гаджэта — 249 даляраў. Старт продажаў плануецца ў лютым 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?