Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Кіраўнік краіны возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якое адбудзецца 16 верасня ў Бішкеку, паведамляе яго прэс-служба.
Парадак дня пасяджэння ўключае каля 15 пытанняў. Лідары краін СНД разгледзяць рэалізацыю ў 2017 годзе міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці» ў Азербайджане, праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2017-2019 гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве і іншыя пытанні.
Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў звернуць на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій. Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяваў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.





