Беларуская біятланістка Настасся Дубарэзава, што ўлетку пабралася шлюбам з фінам Кінуненам, размясціла ў сацыяльных сетках свае фатаграфіі ў беларускім нацыянальным строі.
«Некалькі гадоў таму мне падарылі гэты беларускі строй, заўсёды ведала, што адзену», — напісала яна. Муж, выглядае, апрануты ў фінскі нацыянальны строй.





