Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп можа пахваліцца «цудоўным здароўем», гаворыцца ў лісце яго асабістага доктара.
Трамп распавёў аб сваім здароўі на папулярным «Шоу доктара Оза», AP
«Мы з задавальненнем раскрываем усе вынікі аналізаў, якія дэманструюць, што ў містэра Трампа выдатнае здароўе і досыць вынослівасці, каб вытрымаць — без перапынкаў — нягоды цяжкай і беспрэцэдэнтнай прэзідэнцкай кампаніі, і, што яшчэ важней, незвычайна адказную працу прэзідэнта ЗША», — гаворыцца ў заяве выбарчага штаба Трампа.
Такім чынам прадстаўнікі штаба намякаюць на стан здароўя Хілары Клінтан, якая на гэтым тыдні вымушана была на некалькі дзён перапыніць сваю прэзідэнцкую кампанію з-за пнеўманіі.





