Без весткі
Памяці зніклых
Няма вас сярод мёртвых і жывых.
Вы на зямлі не дажылі да смерці.
Пакінуўшы і родных, і чужых,
Вы проста зніклі, як знікае вецер.
А мы жывём, бо трэба жыць далей,
Каб зразумець, як дорага мы плацім
За ўсё — і што за ўсё найдаражэй
Магілы, над якімі можна плакаць…
1999 — 16.09.2011
17 гадоў таму, 16 верасня 1999 г., бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі





