Фота Радыё Свабода
15 верасня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня аштрафавала на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) старшыню грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістравана ў Латвіі) Алега Корбана.
Як паведамляе прэс-служба «Альтэрнатывы», штраф грамадскаму актывісту прысудзілі па артыкуле 23.34 КоАП РБ — за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі 25 жніўня ў цэнтры сталіцы.
У гэты дзень, з нагоды 25-й гадавіны зацвярджэння незалежнасці беларускай дзяржавы, актывісты «Альтэрнатывы» арганізавалі віншаванне мінчан (на фота), «раздаючы прахожым грамадзянам сцяжкі з выявай бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». Падчас акцыі ўдалося раздаць каля 400 сцяжкоў.
Трое мужчын у цывільным тады назіралі за акцыяй, адзін з іх вёў відэаздымку. Пасля заканчэння мерапрыемства, якое доўжылася 40 хвілін, адзін з мужчын, якія назіралі, падышоў да актывістаў і, паказаўшы пасведчанне супрацоўніка міліцыі, пацікавіўся, чаму была прысвечана акцыя, а таксама перапісаў дадзеныя двух удзельнікаў.





