Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж заявіў, што згодны здацца ўладам ЗША, калі прэзідэнт Барак Абама памілуе Чэлсі Мэнінг. Умова з'явілася ў твітары WikiLeaks.
Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла CNN, што ведамству нічога невядома пра здзелку, прапанаваную Асанжам і яго прадстаўнікамі. Афіцыйны прадстаўнік пракуратуры ва ўсходняй акрузе штаце Вірджынія, якая вядзе справу, адмовіўся ад каментароў.
***
Чэлсі Мэнінг абвінавачвалі ў крадзяжы 750 тысяч старонак канфідэнцыйных дакументаў і відэазапісаў Пентагона, а таксама іх перадачы праекту WikiLeaks. Крадзеж дакументаў лічыцца найбуйнейшым у гісторыі ЗША. Мэнінг была прызнаная вінаватай па 20 з 22 выстаўленых супраць яе абвінавачванняў і прысуджаная да 35 гадоў пазбаўлення волі.





