Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося раніцай 16 верасня ў Мазыры, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У 5.21 у цэнтр аператыўнага кіравання Мазырскага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Мазыры на вуліцы Ленінскай адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, патрабуецца дапамога для дэблакіроўкі пацярпелых.

Паводле папярэдніх дадзеных, вадзіцель-мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Аўдзі-80» і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку ДТЗ ён быў заціснуты ў салоне, а пасажырка аўтамабіля атрымала смяротныя траўмы.

Ратавальнікі дасталі мужчыну з транспартнага сродку пры дапамозе спецыяльнага інструмента і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён дастаўлены ў бальніцу. Ратавальнікі дэблакіравалі таксама загінулую жанчыну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?