AP
Амерыканскі тэлевядучы Джымі Фэлан ускудлаціў прычоску кандыдату ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу ў праграме «Вечаровае шоу» на тэлеканале NBC.
«Дональд, паслухайце, я хачу спытаць вас … У наступны раз, калі я ўбачу вас, вы можаце быць прэзідэнтам ЗША», — сказаў Фэлан, дадаўшы, што хоча зрабіць «нешта, пакуль мы абодва грамадзянскія людзі».
Трамп перапытаў, чаго хоча вядучы праграмы. «Можна я ўскудлачу вашу прычоску?», — спытаў Фэлан. «Так. Толькі выбаршчыкі з Нью-Гэмпшыра, дзе я збіраюся быць прыкладна праз гадзіну… Я спадзяюся, што яны ўсё зразумеюць», — адказаў кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў.
У 2015 годзе падчас выступу перад выбаршчыкамі ў Паўднёвай Караліне Трамп дазволіў пакратаць яго прычоску адной з выбаршчыц. Яна сказала, што яго валасы сапраўдныя. Кандыдат у прэзідэнты ў адказ на гэта сказаў, што не носіць парык.





