У Баранавічах выкінуўся з пятага паверха і загінуў 63-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 15 верасня каля 9.30 мужчына выпаў з акна сваёй кватэры, размешчанай на пятым паверсе. Ён пражываў у кватэры з жонкай.
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці гібелі мужчыны.





