Цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў поліэтыленавы пакет, было знойдзена ў хмызняку па вуліцы Мядзведзева ў Ваўкавыску 12 верасня.
Асоба жанчыны, якая нарадзіла дзіця, ужо высветленая. Паводле папярэдніх дадзеных, дзіця нарадзілася мёртвым. Следчы камітэт праводзіць праверку. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці дзяўчынкі прызначаная судова-медыцынская экспертыза.





