Беларускі лідар прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у вузкім і пашыраным складах.
Падчас выступу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашні юбілейны 25-ы саміт дазваляе краінам азірнуцца на пройдзены шлях і зверыць планы на будучыню. «З задавальненнем падтрымліваю думку аб неабходнасці захавання СНД як міжнароднай арганізацыі з уласцівымі атрыбутамі. Было б глупства страціць тое, чаго мы дамагліся за гэты час», - сказаў кіраўнік краіны.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы заявіў, што Садружнасць мае патрэбу ў аптымізацыі, заканамерным вынікам якой павінна стаць трансфармацыя арганізацыі ў больш прывабную і ўплывовую структуру на міжнароднай арэне.





