Тут і ніжэй фота: Keulė Rūkė

У маі 2016 года каля віленскага рэстарана Keulė Rūkė з'явілася графіці, дзе цалаваліся Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп.

Гэта была адсылка да вядомай працы Дзмітрыя Урубеля «Госпадзе, дапамажы мне выжыць сярод гэтай смяротнай любові».

У жніўні хтосьці зафарбаваў твары палітыкаў. Уладальнік Keulė Rūkė тады заявіў, што гэта быў не проста вандалізм: «Гэта тэрарыстычная атака на свабоду слова ў Літве. Мэтай нападу было нагадаць нам, людзям вольнага свету, што ў нашым грамадстве яшчэ застаюцца актыўныя абаронцы аўтарытарызму». Ён паабяцаў аднавіць малюнак, які стаў «сусветна вядомым сімвалам свабоды і непадпарадкавання».

16 верасня графіці аднавілі. У фэйсбуку рэстарана Keulė Rūkė адзначаюць, што на гэты раз малюнак прысвечаны тэме легалізацыі марыхуаны, а Трамп сімвалізуе сабой ЗША, дзе легалізацыя актыўна адбываецца.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус ўхваліў графіці. «Вільня — гэта горад, які падтрымлівае маладых і крэатыўных людзей. Горад, дзе цэняцца ўсе віды вулічнага мастацтва. Горад, дзе вы можаце крытыкаваць добра вядомых палітыкаў без страху быць рэпрэсаванымі, — сказаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?