У Лос-Анджэлесе невядомы злачынца адкрыў агонь па людзях. У выніку два чалавекі загінулі, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні і знаходзяцца ў крытычным стане.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў пятніцу, 16 верасня, у раёне Усходні Галівуд.
Паліцэйскія ўдакладнілі, што падазраваны з месца здарэння ўцёк. Па словах відавочцаў, гэта быў мужчына лацінаамерыканскай знешнасці, ростам каля 175 сантыметраў. Злачынец быў апрануты ва ўсё чорнае.





