Начныя замаразкі да мінус 3 градусаў чакаюцца 18 верасня ў Беларусі.
У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў.
Тэмпература днём уздымецца да плюс 11-17 градусаў, па паўднёвым захадзе да 19 градусаў цяпла.





