У Канадзе памёр пісьменнік Уільям Патрык Кінсэла, паводле аповесці якога «Басаногі Джо» ў 1989 годзе быў зняты фільм «Поле яго мары». Кінсэла, добраахвотна пайшоў з жыцця з дапамогай эўтаназіі, быў аўтарам каля 30 твораў. Пісьменніку быў 81 год.

Амаль усе яго працы былі прысвечаны бейсболу альбо апісвалі жыццё карэннага насельніцтва Канады. Першая кніга Кінсэла, «Танцуй са мной на вуліцы», выйшла ў 1977 годзе. Аповед у ёй вядзецца ад асобы маладога індзейца, які жыве ў сучаснай Канадзе.

Самай вядомай працай Кінсэла стала кніга, прысвечаная бейсболу, па якой ў 1989 годзе быў зняты фільм «Поле цудаў». Паводле сюжэта кнігі, фермер з Аёвы чуе галасы, што загадваюць яму пабудаваць на сваім полі бейсбольны стадыён, на якім пачынаюць гуляць прывіды знакамітых гульцоў.

Па словах агента Кінсэла Кэралін Суэйзі, пісьменнік вырашыў сысці з жыцця пры дапамозе эўтаназіі, якую канадскі парламент легалізаваў у чэрвені гэтага года.

Скарыстацца правам на эўтаназію ў Канадзе могуць толькі яе грамадзяне і толькі псіхічна здаровыя людзі старэйшыя за 18 гадоў, якія пакутуюць ад невылечных хвароб або атрымалі калецтвы, ад якіх немінуча прыйдзе смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?