У Бельгіі ўпершыню ўжылі эўтаназію да дзіцяці, паведаміў кіраўнік Нацыянальнай камісіі па эўтаназіі Вім Дыстэрманс.

Паводле яго слоў, у дзіцяці была апошняя стадыя смяротнага захворвання. Ён адмовіўся даць падрабязнасці.

Як паведаміла бельгійская вяшчальная кампанія RTBF, выпадак адбыўся ў Валонскім рэгіёне краіны. Узрост дзіцяці, якое прайшло эўтаназію, невядомы.

Паводле закона жаданне эўтаназіі павінна самастойна выказаць само дзіця, якое знаходзіцца на апошняй стадыі хваробы. Бацькі непаўнагадовага павінны даць згоду на працэдуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?