Вядучы новага шоу на Першым канале «Пра каханне» Сяргей Шнураў, як ён сам прызнаўся, зарабляе больш у гэтай праграме, чым на канцэрце свайго гурта «Ленінград». Але не ўсіх задавальняе, што і як ён гаворыць.
Грамадскі дзеяч Юрый Задоя заявіў, што «выступы гурта «Ленінград» — гэта легалізацыя публічнага брыдкаслоўя, прапаганда курэння і спажывання алкаголю».
«Мы звяртаемся да кіраўніка Першага расійскага дзяржаўнага канала Канстанціна Львовіча Эрнста з просьбай быць больш разборлівым ў запрашэнні гасцей і супрацоўнікаў на галоўны тэлеканал краіны і не забываць, што тэлебачанне павінна быць правадніком дзяржаўнай культурнай палітыкі», — заявіў Задоя.





