У матчы 22-га тура чэмпіянату краіны па футболе мінскія «Крумкачы» на сваім полі прайгралі салігорскаму «Шахцёру» 0:1 (Рыбак, 23).

Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

«Крумкачы» не перамагаюць у шасці матчах запар (дзве нічыі і чатыры паразы) і апусціліся на 10-е месца ў турнірнай табліцы. Апошні раз «Крумкачы» ў чэмпіянаце перамагалі 31 ліпеня (Белшына, 2:1).

Нагадаем, што ўчора БАТЭ разграміў «Нёман» 4:0, а мінскае «Дынама» — «Граніт» — 5:0.

Пасля 22-х тураў: БАТЭ — 54, Шахцёр — 39, Дынама Мінск, Мінск — 35, Іслач, Гарадзея — 33, Тарпеда-БелАЗ — 32, Дынама Брэст — 31, Віцебск — 30, Крумкачы — 29, Славія — 27, Нёман, Граніт, Слуцк — 21, Белшына — 18, Нафтан — 16.

«Дынама» Мінск і «Тарпеда-БелАЗ» маюць па 21 гульні

У наступным туры «Крумкачы» 25 верасня згуляюць з мінскім «Дынама», БАТЭ — з «Нафтанам», а «Шахцёр» — з «Віцебскам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?