Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі прадставіў дадзеныя апытанняў на выхадах з выбарчых участках. Па іх дадзеных, на выбарах у Дзярждуму «Адзіная Расія» атрымае 44,5%, ЛДПР — больш за 15, КПРФ - 14,9%, «Справядлівая Расія» - 8,1%.
Фота: egor-52.ucoz.ru
Па дадзеных Фонду грамадскай думкі, у «Адзінай Расіі» будзе 48,7%, у ЛДПР — 14,2%, у КПРФ — 16,3%, у «Справядлівай Расіі» — 7,6%.
Незалежныя сацыёлагі экзіт-полаў не праводзілі.
Іншыя партыі, па дадзеных экзіт-полаў, ў Дзярждуму не трапляюць.
«Яблыку» далі крыху менш за тры працэнты, што не дазволіць яму атрымаць дзяржаўнае фінансаванне.
Іншы антыпуцінскі праект «Парнас», да якога належаў забіты Нямцоў, — толькі 1%.
Гаворка ідзе толькі пра вынікі галасавання па федэральнай акрузе. Па аднамандатных акругах дадзеныя збіраюцца асобна.
Дзярждума ў 2016 годзе ўпершыню з 2003 года абіраецца па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў будуць абраныя па партыйных спісах, а другая палова ніжняй палаты збярэцца па выніках галасавання ў аднамандатных акругах.





