Аляксандр Лукашэнка даручыў дэпутатам падысці прынцыпова да разгляду законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што 3 кастрычніка адкрываецца чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. «На гэтай сесіі мы плануем разгледзець каля 20 пытанняў, галоўнае з іх — праект рэспубліканскага бюджэту на 2017 год, — адзначыў ён. — Кіраўнік краіны звярнуў сур'ёзную ўвагу, каб дэпутаты прынцыпова падышлі да разгляду гэтага важнага дакумента, што будзе намі і зроблена».
У час сустрэчы таксама абмяркоўвалася арганізацыя сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, якое запланавана на 7 кастрычніка. «Плануецца, што ў ім возьме ўдзел прэзідэнт Беларусі. Будзе дадзена ацэнка вынікам працы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі і вызначаны задачы для новага складу парламента», — распавёў старшыня Палаты прадстаўнікоў.





