Школьнікі Мінскага раёна атрымалі права ездзіць у прыгарадным транспарце на вучобу ў Мінск бясплатна. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінскага абласнога савета дэпутатаў № 152 ад 15 верасня, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Устанавіць, што з 1 верасня па 30 чэрвеня права на бясплатны праезд маюць жыхары Мінскага раёна Мінскай вобласці — навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Мінска, на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад», — гаворыцца ў дакуменце.
Такое права навучэнцы павінны пацвердзіць адпаведнай даведкай, выдадзенай установай адукацыі.
Нагадаем, што мінскія школьнікі маюць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце з 1 верасня па 30 чэрвеня.





