ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭААНЛАЙН ТУТ >>>
20:00
Акцыя падыходзіць да завяршэння. Удзельнікі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу.
Актывіст Павел Вінаградаў
19:55
Зміцер Дашкевіч ацаніў акцыю вельмі станоўча, па яго словах, колькасць удзельнікаў дасягнула сотні, некаторым нават не хапіла сцягоў.
19:50
Удзельнікі акцыі расцягнулі ланцуг да плошчы Незалежнасці. Кіроўцы сігналяць, вітаючы актывістаў.
19:30
Арганізатары заявілі аб намеры прастаяць са сцягамі ўздоўж праспекта каля гадзіны.
19:20
Ланцуг расцягнуўся ўжо амаль да будынка КДБ.
19:10
Удзельнікі пачынаюць станавіцца ўздоўж праспекта Незалежнасці. Усяго ў паветры на гэты момант лунае 38 сцягоў.
Сілавікі пакуль не ствараюць ніякіх перашкод удзельнікам.
19:05
На Кастрычніцкай плошчы ўжо некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх актывісты Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, блогер Антон Матолька.
Павел Юхневіч з дачкой
19:00
З'явіліся першыя лозунгі: «Беларусь будзе вольнай».
18:55
Людзей пакуль няшмат, у асноўным актывісты і сілавікі. Удзельнікі пачалі разгортваць бел-чырвона-белыя сцягі, раздаваць стужачкі і паштоўкі.
***
Роўна 25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Сёння а 19-й гадзіне грамадскія актывісты на чале са Змітром Дашкевічам запрашаюць на Кастрычнікую плошчу, каб адзначыць свята нацыянальнай сімволікі.





