У маскоўскім метрапалітэне загінуў 23-гадовы грамадзянін Беларусі, паведаміла прэс-служба УУС на Маскоўскім метрапалітэне.
«Каля 16.00 па маскоўскім часе на станцыі метро «Універсітэт» здарыўся інцыдэнт з пасажырам. 23-гадовы грамадзянін Беларусі загінуў, скочыўшы на рэйкі перад цягніком, які набліжаўся. Малады чалавек атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр на месцы. Каб дастаць цела загінулага, на 20 хвілін адключалася электразабеспячэнне», — распавялі ў прэс-службе.
Супрацоўнікі паліцыі праводзяць апытанне сведак, запытаныя матэрыялы з камер відэаназірання, якія дазволяць высветліць абставіны здарэння.





