Спадзяванні на замірэнне ў Сірыі развеяліся. У мінулую ноч расійская авіяцыя абрынула на Алепа сапраўдны паток агню. Гэта адбылося пасля таго, як Масква і Асад адкінулі прапанову ЗША стварыць над Сірыяй беспалётную зону.

Як вынікае з відэа, апублікаванага агенцтвам Ройтэрз, авіяцыя ўжывала запальныя, фосфарныя бомбы.

Хамза аль-Хаціб, дырэктар шпіталя на ўсходзе Алепа, заявіў, што ў выніку бамбёжкі загінула 45 чалавек.

Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе з 2011 года. У ёй загінулі дзясяткі тысяч людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?