У Карпатах у ноч на суботу, 24 верасня, адбыўся землятрус, падземныя штуршкі адчулі жыхары Румыніі, Малдовы і Украіны. Штуршкі адчувалі ў Гомелі.

1tv.od.ua

1tv.od.ua

Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6. Яго эпіцэнтр размяшчаўся за 6 км на захад ад румынскага горада Нерэжу, ачаг залягаў на глыбіні 88 кіламетраў.

У Кішынёве адчуваліся штуршкі сілай у пяць балаў. Моцныя падземныя штуршкі адчулі жыхары некалькіх рэгіёнаў Украіны - Кіеўскай, Адэскай, Вінніцкай, Чарнавіцкай абласцей.

Ноччу і раніцай некалькі штуршкоў адчулі і жыхары Гомеля.

«Трэсла гадзіны ў 2 [ночы 24 верасня] моцна, думалі ўсё, дом цяпер абрынецца. На 8 паверсе было страшна», — напісаў на гарачую лінію TUT.BY Мацвей.

Прыкметных пашкоджанняў у горадзе няма, паведамляе карэспандэнт TUT.BY па Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?