Пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 25 верасня, паведамілі ў Белгідрамеце.

ephotozine.com

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах туман. Вецер няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём — ад 11 да 17 градусаў.

У начныя і ранішнія гадзіны 26 і 27 верасня месцамі чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0