Каля 100 валанцёраў выйшлі на генеральную ўборку «Чыстая плынь», каб прыбраць ад смецця бераг ракі Свіслач. Такая акцыя праходзіць ужо пяты год запар, а за арганізацыю гэтага экалагічнага мерапрыемства ўзялася кампанія «Аліварыя», праект «Мэта 99» і валанцёры. 

«За 5 гадоў правядзення нашай акцыі «Чыстая плынь» было сабрана больш за 900 кг смецця сіламі амаль 300 валанцёраў, — кажа менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Піўзавод Аліварыя» Ала Мачалава. — Але для нас важна нават не тое, колькі кілаграмаў смецця было сабрана за час акцый. Значна важней прыцягваць увагу да гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі ў межах горада, павышаць экалагічную пісьменнасць, прывіваць звычку паасобна збіраць адходы і наогул клапаціцца пра экалогію роднага горада».

Свіслач з'яўляецца адной з экалагічна каштоўных рэк Мінска, бо тут водзіцца 15 відаў рыбы.

Перад прыборкай трэнер па эка-варкаўце Аляксей Купракоў правёў трэніроўку па тым, як правільна збіраць смецце.

Перад прыборкай трэнер па эка-варкаўце Аляксей Купракоў правёў трэніроўку па тым, як правільна збіраць смецце.

Бутэлькі, ежа, пакункі — асноўнае смецце на беразе Свіслачы, ды й не толькі там. Хаця часам атрымліваецца знаходзіць сапраўдныя рарытэты — пакрышкі ад трактара, выкінутыя ўнітазы. 

За 5 гадзін акцыі сумеснымі сіламі было сабрана 400 кг смецця. Усе ўдзельнікі акцыі ў якасці падарунка змаглі пракаціцца на катары па Свіслачы, а экскурсавод падчас плавання распавёў пра невядомыя старонкі гісторыі Чыжоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?