Фота AP.
Кубак свету праходзіць у Таронта.
У другім паўфінальным матчы, які адбудзецца 25 верасня ўвечары, згуляюць зборныя Швецыі і аб'яднаная зборная Еўропы (у яе ўваходзяць хакеісты з еўрапейскіх краін, за выключэннем тых, якія прадстаўлены асобнымі зборнымі на Кубку свету). Фінальная серыя працягнецца да дзвюх перамог.
Раней Кубак свету праводзіўся двойчы — у 1996 і 2004 гадах. У першым розыгрышы перамогу атрымала зборная ЗША, у другім — Канады.





