Лідары ЕС рэзка асудзілі авіяналёты на Алепа. Пакуты мірных жыхароў «гэта недапушчальнае парушэнне міжнароднага гуманітарнага права», заявілі ў суботу, 24 верасня, вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і камісар ЕС па гуманітарных пытаннях Хрыстас Стыліянідзес.

Бамбардзіроўкі ў Алепа яны назвалі «знявагай усяму свету». 

З асуджэннем масіраваных авіяналётаў выступіў таксама генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Ён «у жаху ад цынічнай ваеннай эскалацыі» ў другім па значэнні сірыйскім горадзе.

У выніку удараў па Алепа два мільёны чалавек засталіся без водазабеспячэння. Як сцвярджаюць прадстаўнікі апазіцыйнай арганізацыі Сірыйская назіральная рада па правах чалавека (SOHR), якая базуецца ў Лондане, у выніку апошніх авіяўдараў па ўсходніх раёнах горада загінулі 25 мірных жыхароў. Колькасць ахвяр, як чакаецца, можа яшчэ ўзрасці, бо людзі пасля бамбардзіроўкі маглі апынуцца пад заваламі, перадае AFP.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна