Вёска Тарасава 24 верасня адсвяткавала 500-годдзе.

Тут прайшоў хрэсны ход. Мясцовыя жыхары і святары сустракалі абраз Божай Маці «Адзігітрыя». Працэсію суправаджалі курсанты і аркестр-ансамбль Інстытута пагранічнай службы.

Пасля сустрэчы іконы старшыня Ждановіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ала Дубко павіншавала жыхароў вёскі з 500-годдзем і разам з дэпутатам Ждановіцкага сельскага савета дэпутатаў Уладзімірам Пінчуком адкрыла памятны знак у гонар 500-годдзя Тарасава.

Гісторыя Тарасава цесна звязаная імёнамі князёў Астрожскіх, бо вёска ўваходзіла ў іх родавыя ўладанні. А на свяце ў гонар 500-годдзя глыбокае пагружэнне ў гісторыю забяспечыў рыцарскі паядынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?