У першай сустрэчы чатырохматчавай выязной серыі ў чэмпіянаце КХЛ 24 верасня мінскае «Дынама» выйграла ў маскоўскага — 3:0 (1:0, 0:0, 2:0).
Шайбы закінулі: Нік Бэйлен, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Мацярухін.
Фото hcdinamo.by
Пасля дзевяці матчаў «Дынама» з 16 баламі займае 10-е месца сярод 14 каманд Заходняй канферэнцыі. Астатнія клубы правялі ад 10 да 13 гульняў.
Далейшы расклад выязной серыі: 26 верасня — матч з казанскім «Ак Барсам», 28 — з тальяцінскай «Ладай», 30 — з ніжнякамскім «Нафтахімікам».





