Джэніфер Флаўэрс не хавае свайго мінулага. Фота Джэці іміджыз.

Джэніфер Флаўэрс не хавае свайго мінулага. Фота Джэці іміджыз.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп прыгразіў, што на прызначаныя на панядзелак дэбаты са сваёй саперніцай Хілары Клінтан запросіць Джэніфер Флаўэрс, якая мела любоўную сувязь з былым прэзідэнтам Білам Клінтанам.

Адказваючы на крытыку мільярдэра Марка Кубана, які пахваліўся тым, што выбарчы штаб Хілары Клінтан запрасіў яго на дэбаты, Трамп напісаў у твітары, што гатовы запрасіць Флаўэрс і пасадзіць яе ў першым шэрагу. Кубан у мінулым вёў тэлешоу, якое канкурыравала з праграмай Трампа, але не дасягнула яе поспеху.

У твітары і ў адказ на пытанні журналістаў Флаўэрс неўзабаве паабяцала прысутнічаць на дэбатах. Пакуль незразумела, ці сапраўды Трамп запрашаў яе, ці ж яна інтэрпрэтавала яго твіт як запрашэнне.

Выбарчыя штабы кандыдатаў размяркоўваюць квіткі на перадвыбарчыя дэбаты на сваё меркаванне і часта выбіраюць гасцей такім чынам, каб аказаць палітычнае ўздзеянне на апанента.

Трамп сам не безгрэшны — другая з трох яго жонак спачатку была яго палюбоўніцай, з якой ён здраджваў першай жонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?