У Пітсбургу, штат Пенсільванія, ЗША, памёр амерыканскі акцёр Біл Нан. Праз месяц акцёру споўнілася б 63 гады.
Пра смерць акцёра паведаміў у сваім фэйсбуку рэжысёр Спайк Лі, у фільме якога Біл Нан дэбютаваў у 1987 годзе. Прычына смерці акцёра пакуль не ўдакладняецца.
Біл Нан зняўся ў больш як 70 карцінах і серыялах і шырока вядомы ў ЗША па ролях другога плана.
Гледачы памятаюць Біла Нана па трылогіі «Чалавек-павук», дзе ён сыграў журналіста і рэдактара газеты «Дэйлі Бьюгл» Робі Робертсана.





