Журналістка «Народнай волі» Алена Малочка апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку фота інтэр'ераў катэджа і сада пісьменніцы Святланы Алексіевіч у вёсцы Сілічы. Алена Малочка зрабіла гэтыя фотаздымкі пры падрыхтоўцы свайго матэрыялу ў газеце «Народная воля».
«Яна аддае перавагу рустыкальнаму стылю», — падпісала фотаздымкі з дома пісьменніцы Алена Малочка.
Пра тое, што Святлана Алексіевіч набыла дом з участкам у вёсцы Сілічы пад Мінскам, стала вядома неўзабаве пасля атрымання ёю Нобелеўскай прэміі.





