Міністр адукацыі Расіі Вольга Васільева заклікала вярнуць у школы практыку прыцягнення вучняў да прыбірання класаў і працы на прысядзібных участках на тэрыторыі навучальных устаноў.

«Мы павінны вярнуць працу на прысядзібных участках, якая была заўсёды, мы павінны вярнуць прыбіранне памяшканняў школьных, якая ніяк не мяжуе з пагрозай жыццю і здароўю школьніка», — цытуе словы Васільевай агенцтва ria.ru.

На яе думку, гэта дапаможа прывучыць школьнікаў несці адказнасць за месца, у якім яны праводзяць 11 гадоў, каб у выніку вырас «не спажывец маленькі, а стваральнік, які ў гэтай школе будуе разам з намі, з настаўнікамі і бацькамі».

Прыбіранне ў класах сіламі саміх школьнікаў практыкавалася ў Савецкім Саюзе. Пасля яго распаду гэтая традыцыя ў шматлікіх расійскіх школах пражыла яшчэ некалькі гадоў, але ў 2000-х гадах ад яе паступова адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?