Аляксандр Лукашэнка 26 верасня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся станам спраў у ваенна-прамысловым комплексе краіны. Абмяркоўваліся як ужо рэалізуюцца праекты, так і перспектыўныя планы арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго сістэму.

Асаблівая ўвага была ўдзелена эканамічнаму становішчу ВПК Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў па пытаннях далейшага развіцця гэтай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?