Стадыён «Лакаматыў» адкрыўся ў Мінску пасля рэканструкцыі, паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола.

Абноўлены комплекс у Кастрычніцкім раёне сталіцы раней знаходзіўся ў падпарадкаванні Беларускай чыгункі, а летась быў перададзены Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту імя М.Танка — цяпер ён стане спартыўнай базай для студэнтаў гэтай ВНУ. Актыўныя рамонтныя работы пачаліся вясной бягучага года. Пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры зроблены рамонт трыбун і падтрыбунных памяшканняў. Пры дапамозе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» замест натуральнага выкладзены штучны газон коштам 180 тысяч еўра.

Як адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас падчас адкрыцця «Лакаматыва», ён уважліва сочыць і за капітальным рамонтам іншага знакавага спартыўнага аб'екта сталіцы. «Арганізацыя работы на стадыёне «Дынама» Мінгарвыканкамам пастаўленая такім чынам, што можна ўпэўнена сказаць: да канца 2017 года комплекс будзе ўведзены ў строй», — адзначыў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?