Ва ўсходнім Алепа расце колькасць дзяцей, якія пакутуюць псіхічнымі расстройствамі, паведаміў доктар, які працуе ў рэгіёне, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.
Getty Images
Доктар Хатэм, які ўзначальвае адну з дзіцячых бальніц у Алепа, заявіў Бі-бі-сі, што каля 10% дзяцей, якіх ён бачыць штодня, пакутуюць ад розных псіхічных адхіленняў.
Доктар звязвае гэта з авіяўдарамі, якія наносяць па рэгіёне Расія і ўрад Сірыі.
Лячыць такіх дзяцей, паводле яго слоў, немагчыма, бо для гэтага трэба ліквідаваць прычыну — самі авіяўдары. Доктар кажа, што колькасць дзяцей з псіхічнымі захворваннямі будзе расці.
Паводле яго ацэнак, пасля таго, як тыдзень таму было парушана перамір'е, на ўсходзе Алепа штодня гінуць каля 30 дзяцей.





