Хакейная зборная Канады абыграла зборную Еўропы ў другім матчы фінальнай серыі Кубка свету да дзвюх перамог.
wch2016.com
Матч завяршыўся з лікам 2:1 (0:1, 0:0, 2:0) на карысць канадцаў.
Раней, у ноч на сераду зборная Канады адолела каманду Еўропы ў першым матчы фінальнай серыі. Паядынак скончыўся з лікам 3:1.
Такім чынам, Канада другі раз у гісторыі стала пераможцам турніру.





