president.gov.by
У пачатку сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ўжо на працягу двух з паловай дзясяткаў гадоў цікавіцца досведам развіцця Кітая, і яго знаёмства з гэтай краінай пачалося яшчэ да абрання прэзідэнтам.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, будучы дэпутатам, прапаноўваў выкарыстаць кітайскі досвед у развіцці Беларусі, не руйнуючы ў той час сістэму і дзяржаўны лад.
«Але ў нас тады занадта шмат было лібералаў, якія абралі заходні шлях развіцця», — адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на гэта, працягваў вывучаць кітайскі досвед. «Я прыязджаў да вас, бываў у гарадах, вывучаў функцыянаванне свабодных эканамічных зон, бываў у вашых вёсках. Я вельмі добра ведаю агульны кірунак станаўлення і развіцця гэтай выдатнай і старажытнай дзяржавы, — сказаў ён. — Інтуітыўна яшчэ тады — да свайго прэзідэнцтва — я зразумеў, што будучыня нашай планеты за Кітаем. Як бачыце, я не памыліўся».
У сваю чаргу Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што дзяржвізіт Лукашэнкі надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін. «Я гатовы абменьвацца з вамі думкамі па двухбаковым парадку дня і пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць», — сказаў ён.





