Мінчанін Уладзімір Рыжанкоў стварыў петыцыю на сайце change.org, якая заклікае забараніць выкарыстанне і папулярызацыю нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Аўтар петыцыі лічыць беларускі сцяг «сімволікай здраднікаў».
Аўтар петыцыі просіць Аляксандра Лукашэнку забараніць сцяг, а да сілавікоў адрасаваў такі заклік: «не дапусціць рэабілітацыі і разгортвання на тэрыторыі Беларусі па ўкраінскім сцэнары фашызму з нацыяналістычным тварам бандэраўшчыны, уласаўшчыны і беларускага «свядомага» калабаранцтва.
Рыжанкоў таксама дадае сваю версію паходжання нацыянальнага сцяга беларусаў «ад татарскай і польскай шляхты» і прапануе ўкараніць яе ў адукацыйныя праграмы.
Акрамя гэтага, Уладзімір Рыжанкоў стварыў інтэрнэт-звароты за адраджэнне мовы Францыска Скарыны, супраць «псеўдабеларускай лацінкі», аднаўленне помніка Сувораву ў Кобрыне і за ліквідацыю ў Беларусі «фашызму з нацыяналістычным тварам».





