У Мінскім раёне пад коламі БМВ загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе.
Трагічны выпадак адбыўся сёння ноччу паблізу вёскі Хацежына Мінскага раёна. 29-гадовы мінчук на BMW пераехаў невядомага мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы і не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі. Пешаход загінуў. Высвятляюцца абставіны здарэння.





