У гэтыя выходныя дні, 1 і 2 кастрычніка, чакаецца цёплае, але дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.
У суботу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—15°С, днём плюс 16—22°С, па поўдні плюс 23—25°С.
У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—14°С, днём плюс 16—23°С, па поўдні да плюс 25°С.
У пачатку тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам больш актыўных атмасферных франтоў, якія рушаць з Заходняй Еўропы.
У панядзелак, 3 кастрычніка, ноччу месцамі, днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём па захадзе месцамі моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—15°С, днём плюс 15—22°С.
«Далей істотна пахаладае», — адзначыў сіноптык.
У аўторак на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 6—12°С, днём плюс 8—14°С, па ўсходзе месцамі да плюс 16°С.
У сераду і чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—8°С, днём плюс 6—13°С.
Марына Носава, БелаПАН.





